Надзеі на памілаванне ў Беларусі амаль няма
16 гадоў таму
За 2021-2022 гады ў Беларусі разгледзелі 645 хадайніцтваў аб памілаванні вязняў, Лукашэнка памілаваў толькі 52 з іх.
Такія лічбы агучылі СМІ падчас пасяджэння камісіі па пытаннях памілавання ў калоніі “Віцьба”, дзе разгледзелі 72 хадайніцтвы вязняў, з іх 3 — ад зняволеных “Віцьбы”.
Раней многіх палітвязняў наведвалі ў калоніях і прасілі падпісаць памілаванне на імя Лукашэнкі, але многія прынцыпова адмовіліся гэта рабіць. Вязням абяцалі хуткую амністыю, аднак у выніку палітвязні пад закон аб амністыі амаль не падпалі.
Беларускае Радыё Рацыя