Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку
1 кастрычніка ў Нью-Ёрку адбудзецца прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі».
Дата: 1 кастрычніка. Час: 13:00 (час мясцовы). Месца: 104-29 Atlantic Ave, Richmond Hill, Нью-Ёрк.
Выступоўца: старшыня Беларускага ПЭНа, літаратарка і праваабаронца Таццяна Нядбай.
На сустрэчы пойдзе гутарка пра тэндэнцыі і канкрэтныя факты, пра лёсы людзей, якіх катуюць за тое, што яны беларусы, за тое, што іх справай было пашырэнне беларускасці.
Пра ролю беларускай культуры для захавання правоў чалавека і супраціву дыктатуры, а таксама пра тое, у якім стане гэтая культура апынулася сёння — з фактамі, лічбамі, прыкладамі.
Пра тое, чаму для рэжыма сёння беларуская культура і беларускасць — такія ненавісныя і раздражняльныя.
Уваход бясплатны. Будзе магчымасць набыць кнігу за наяўныя.
Пры жаданні можна будзе ахвяраваць грошы на падтрымку палітвязняў.
Арганізатары