Святлана Мацкевіч: Працягвае пашырацца лагерная педагогіка
Улады Беларусі вырашылі затрымліваць моладзь у краіне, выкарыстоўваючы метады прымусу. Сярод навінак – плануецца ўвесці абавязковае размеркаванне для студэнтаў-платнікаў, а выпускнікам медыцынскіх устаноў павялічыць істотна тэрмін абавязковай адпрацоўкі.
Гэтую інфармацыю ў нашым эфіры пракаментавала метадолаг, кандыдат педагагічных навук, Святлана Мацкевіч, якая лічыць, што нічога ў дзеяннях улады насамрэч няма:
– Гэта ўсё інструменты па падаленню таго пратэсту, які быў у 2020 годзе. Па падаўленню любой вольнай думкі, па падаўленню любой іншай думкі. То бок, падаўляецца свабода, у тым ліку пазбаўляецца чалавек і такога права – як права на працу, на вольную працу, на вольнае ўладкаванне. Такая лагерная педагогіка.
Сістэма адукацыі Беларусі павінна рэфармавацца, але пры сённяшнім рэжыме гэта немагчыма, лічыць Святлана Мацкевіч.
Цалкам размова:
Фота з Фэйсбуку Святланы Мацкевіч.
Беларускае Радыё Рацыя