Каардынацыйная рада: Неабходныя ўнутраныя выбары дзеля пераадолення крызісу
Каардынацыйная рада правяла адкрытыя анлайн-дэбаты, прысвечаныя неабходнасці выбараў для трэцяга складу незалежнага органа ў выгнанні.
Сябра Каардынацыйнай рады, рэжысер Андрэй Курэйчык выступіў за правядзенне выбараў і нагадаў, для каго працуе дадзеная структура:
– Прапусціць усіх праз выбары. Гэта адсячэ вялікую колькасць «пустышак», якія насамрэч кіруюць усім дэмакратычным рухам, і, карыстаючыся прыгожымі назвамі сваіх арганізацый, атрымліваць дастаткова сур’ёзную падтрымку. І нарэшце вызначыць палітычную вагу нашых палітыкаў, каб зразумець, хто з’яўляецца сапраўднымі лідарамі. Простыя людзі, а менавіта яны і стварылі 2020 год.
Сябра Каарынацыйнай рады Аляксандр Адамянц нагадаў, што ва ўмовах міграцыі і таталітарнага рэжыму Лукашэнкі, правядзенне любых выбараў амаль немажлівае:
– Можа іх будзе 50 тысяч, а можа іх будзе 20 тысяч. А калі іх будзе 10 тысяч. Пра якое прадстаўніцтва, пра якую легітымнасць можна гаварыць, калі зможам загітаваць 100 тысяч беларусаў, я буду лічыць гэта вялікім поспехам. Выбарцам не зразумела. Па-першае, няма механізму, які мы зможам ім даць. Яны мала ведаюць, што такое Каардынацыйная рада і для чаго яна патрэбная. Мы атрымлівае орган з не вельмі цвёрдай легітымнасцю.
Па выніках адкрытых анлайн-дэбатытаў сябры Каардынацыйнай рады ўсё ж маюць на мэце правесці выбары, каб праз легітымнасць і празрыстаць мець мажлівасць вырашаць задачы, якія не ахоплівае Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны Пераходны кабінет. Паўнамоцтвы дэлегатаў другога складу Каардынацыйнай рады заканчваюцца 8 лютага 2024 года.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя