Вольга Кавалькова: Наперадзе ў Беларусі доўгі шлях даравання і рэабілітацыі пацярпелых ад рэжыму Лукашэнкі
Дэмакратычныя сілы Беларусі ў выгнанні паступова канцэнтруюць увагу на абароне інтарэсаў палітэміграцыі, ізаляцыі рэжыму і ўмацаванні міжнародных сувязяў. Днямі паказальным стаўся прэцэдэнт разгляду ў Швейцарыі справы абвіначвання былога ўдзельніка «Эскадрона смерці» Лукашэнкі Юрыя Гараўскага ў забойстве палітычных апанентаў у 1999 годзе.
Вольга Сямашка пагутарыла з прадстаўніцай Каардынацыйнай рады Вольгай Кавальковай, якія выклікі міжнароднай падтрымкі стаяць перад беларусамі ў выгнанні сёння; якія альтэрнатыўныя шляхі вырашэння праблемы пашпартоў беларусаў існуюць; і як мусіць адбывацца рэабілітацыі ахвяр рэжыму Лукашэнкі ўжо сёння.
РР: Прайшоў суд над Гараўскім у Швейцарыі. Суд працаваў на аснове ўніверсальнай юрысдыкцыі, калі злачынства, здзейсненае ў Беларусі, разглядалася па-за межамі краіны. Але акрамя асноўнага эфекту, безумоўна мажлівага пакарання рэжыму Лукашэнкі за злачынствы, усё роўна паўстае пытанне: як Еўропа і свет у цэлым гатовыя прымаць вось гэтыя беларускія праблемы, якія беларусы ў выгнанні спрабуюць вырашаць, у тым ліку пытанні з пашпартамі, якія зараз немажліва атрымаць нідзе, акрамя непасрэдна ў самой Беларусі?
Вольга Кавалькова: У мяне ў самой вялікае расчараванне насамрэч у шмат якіх міжнародных істытуцыях, якія падчас такіх крызісаў, якія зараз адбываюцца, яны проста ніяк не могуць даказаць сваю працаздольнасць. У мяне скептыцызм да гэтага, і мне падаецца, што трэба ствараць нешта новае, бо старыя істытуцыі не працуюць.
РР: Ці ўплывае на гэта, што Беларусь усё ж такі не сябра Еўразвязу, таму выпадае наогул з прававога поля.
Вольга Кавалькова: Я думаю, не. Канешне, тое, што мы не сябры Еўрапейскага звязу, мы не сябры Савета Еўропы гэта ўплывае. Але з іншага боку Беларусь ратыфікавала шмат якіх міжнародных пагадненняў і Дэкларацыю па правах чалавека, таму ёсць моманты калі гэтае міжнароднае заканадаўства павінна было працаваць, але яно не працуе.
Цалкам размова:
З «Госцяй Рацыі» – з прадстаўніцай Каардынацыйнай рады Вольгай Кавальковай размаўляла Вольга Сямашка.