У Варшаве ля амбасады Венгрыі пройдзе пікет беларусаў
А 18-й гадзіне 2 кастрычніка (панядзелак), пройдзе пікет каля амбасады Венгрыі ў Варшаве (ul. Fryderyka Chopina 2, 00-559 Warszawa). Яго мэта – нагадаць прадстаўнікам амбасады Венгрыі пра гвалт і забойствы, якія чыняцца расейскімі агрэсарамі ў Беларусі і Украіне.
Нагадаем, што зусім нядаўна Венгрыя ў Менску падпісала з рэжымам Лукашэнкі дамову аб дыпламатычным прадстаўніцтве гэтай дзяржавы ў Беларусі, што фактычна азначае прызнанне антыбеларускага нелегітымнага рэжыму.
Адным з арганізатараў пікету ёсць Рух Салідарнасці „Разам”. Яго прадстаўнікі заклікаюць:
„Калі ласка, прыходзьце і запрашайце сваіх знаёмых! Не – лукашысцка-пуцінскай бандзе! Не – тэрору і рэпрэсіям! Не – хаўруснікам расейскага імперыялізму! Жыве Беларусь!”