Вальдэмар Вільчэўскі: Вынікі выбараў і Рэферэндуму паўплываюць і на ступень бяспекі музеяў Падляшша



У Падляшскай бібліятэцы адбылася прэс-канферэнцыя, падчас якой быў прадстаўлены рэкламны ролік, які заахвочвае жыхароў Падляшша да ўдзелу ў рэферэндуме.

Выхад роліка, як і удзел у выбарах і Рэферэндуме, падтрымалі прадстаўнікі вядучых інстытутаў культуры і грамадскіх арганізацый Падляшша.

Кажа дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку Вальдэмар Вільчэўскі:

Перадусім можна задаць сабе пытанне, якая сувязь з рэферэндумам. Але ёсць. Парадаксальна, але ёсць. Адным з найважнейшых абавязкаў музея ёсць не толькі зборы экспанатаў, але іх ахова. Рэферэндум праводзіцца ў справе бяспекі. З перспектывы Падляшскага музея забеспячэнне бяспекі Рэчы Паспалітай перакладаецца і на бяспеку захоўвання нашых збораў і нашай працы.

Па словах Вальдэмара Вільчэўскага, супраца з Беларуссю па выніках выбараў і Реферэндуму не зменіцца і адновіцца ў будучыні, калі беларуская дзяржава вернецца на дэмакратычны шлях развіцця.

Беларускае Радыё Рацыя