У Варшаве мае адбыцца паседжанне Аб’яднага пераходнага кабінету Беларусі
14 гадоў таму
У Варшаве сёння 2 кастрычніка мае адбыцца паседжанне Аб’яднага пераходнага кабінету Беларусі. Пачатак а 15:00. Па завяршэнні паседжання арыентыровачна а 16:45 запланаваны прэс-падыход. Пасля гэтага адбудзецца сустрэча старшыні АПКБ Святланы Ціханоўскай з чальцамі Каардынацыйнай рады. Паседжанне пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі.
У парадку дня – Стратэгія дэмакратычных сілаў, пазіцыя Кабінета адносна выбараў у Каардынацыйную раду і іншыя актуальныя пытанні. Прэс-служба АПКБ адзначае, што паседжанні Кабінету праводзяцца планава адзін раз на тыдзень у онлайн-фармаце, бо чальцы кабінету жывуць у двух розных краінах, сёння – афлайн.