Амаль 8 месяцаў няма вестак ад Мікалая Статкевіча



Амаль 8 месяцаў няма вестак ад палітзняволенага Мікалая Статкевіча. Пра гэта напісала ў фэйсбуку жонка палітыка Марына Адамовіч: „А з навінаў у нас — поўная адсутнасць навінаў. 232 дні”.

Акрамя гэтага, да Мікалая зноў не пусцілі адваката.

Палітык знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады і 4 месяцы. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Увесь час яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.

Беларускае Радыё Рацыя