Польшча перадала Украіне адрамантаваныя танкі Leopard
„У той час, калі іншыя робяць заявы пра будучыню, мы дзейнічаем па ўзгадненні з украінскім бокам”. Паведаміла кампанія „Польская зброевая група”.
Адзначаецца, што танкі Leopard прайшлі „спецыяльную мадэрнізацыю” на заводзе Бумар-Лабенды на поўдні Польшчы. „Працягваецца праца над наступнымі машынамі”, — гаворыцца ў паведамленні.
У кампаніі адзначылі, што польскі бок больш за год абслугоўвае цяжкую тэхніку паблізу лініі фронту ва Украіне. Яна „пастаянна пашырае супрацоўніцтва ў галіне паставак боепрыпасаў, запасных частак і сэрвіснага абслугоўвання тэхнікі”.
Цэнтр па рамонце і абслугоўванні танкаў Leopard 2, пашкоджаных у баях ва Украіне, з’явіўся ў Польшчы сёлета. Гэтыя танкі пачалі ўдзельнічаць у баях у чэрвені 2023-га.
Крыніца: Еўрарадыё