Хто паўстане перад судамі Еўропы пасля Гараўскага?
У Швейцарыі прайшоў важны для Беларусі працэс: суд у рамках універсальнай юрысдыкцыі над экс-байцом САХРа Юрыем Гараўскім, які прызнаўся ў датычнасці да знікнення ў канцы 1990-х Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага. Над кім можа быць праведзены аналагічны суд у будучыні разважае палітолаг Аляксандр Фрыдман:
– Калі гэтыя працэсы заходняму боку будзе цікавы, то гэтыя ж людзі могуць атрымаць зусім іншы ровень дапамогі. Узгадайма таго ж дыспетчара з Мінск-2 Алега Галегава. Мы не маем сур’ёзнай інфармацыі, як там ідзе расследаванне наконт справы Пратасевіча, але ж ён галоўны сведка. Вядома, што ён як сведка вывезены ў ЗША і там пад аховаю дзяржавы.
Вядома, што ў судзе над Юрыям Гараўскім былі пералічаны верагодныя забойцы апанентаў Лукашэнкі: старшыня Беларускай асацыяцыі ветэранаў спецназа войскаў МУС „Гонар” Дзмітрый Паўлічэнка і ягоныя падначаленыя.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя