Ру­жа на ўзбо­чы­не



«У твор­час­ці па­э­та ёсць адзін важ­ны верш» — так пі­ша На­дзея Ар­ты­мо­віч у сва­ім эсэ «Па­э­зія — гэ­та воль­насць», змеш­ча­ным у яе збор­ні­ку «Жоў­тая му­зы­ка», вы­да­дзе­ным на­шай рэ­дак­цы­яй у 2005 го­дзе. Я не ве­даю, які верш з’яў­ля­ец­ца гэ­тым адзі­ным, са­мым важ­ным для яе са­мой. Спа­дзя­ю­ся, што ён увесь час пі­шац­ца. Але ж усё на­пі­са­нае да­гэ­туль На­дзе­яй Ар­ты­мо­віч дае кож­на­му з нас маг­чы­масць ад­шу­каць у яе па­э­зіі ме­на­ві­та той са­мы, адзі­ны, важ­ны верш — твой верш. Верш, які бу­дзе ўсплы­ваць у тва­іх дум­ках у роз­ных нес­па­дзя­ва­ных хві­лі­нах і мес­цах. Верш — ман­т­ра, ма­літ­ва, за­мо­ва. За­мо­ва, мо­ва, сло­ва. Маў­чан­не — ці ж не са­мае та­ем­нае і ха­рак­тэр­нае для сак­рум і пра­фа­нум ей­на­га жыц­цё­ва лё­су? Ад­нак больш трап­ным зда­ец­ца тут га­ва­рыць не пра жыц­цё­вы лёс, а пра жыц­цё­вы вы­бар. Па­э­тэ­са вель­мі ча­ста пад­к­рэс­лі­вае, што яе па­э­зія гэ­та са­мот­насць. Ад­нак ці не важ­ней­шая тут ро­ля са­ма­стой­нас­ці? Так, На­дзея Ар­ты­мо­віч аж да бо­лю кож­най ко­стач­кі свай­го крох­ка­га це­ла да­каз­вае са­бе і нам, што ўсё да­гэ­туль пра­жы­тае і на­пі­са­нае гэ­та ей­ны свя­до­мы вы­бар. Каб ра­біць та­кія вы­ба­ры, па­трэ­ба год­нас­ці і ад­ва­гі з пры­баў­кай ней­ка­га няст­ры­ма­на­га ле­ту­цен­ня — па­э­тыч­на­га, бе­ла­ру­ска­га, бель­ска­га. І ад пер­ша­га дэ­бют­на­га вер­ша ўзля­це­ла вы­со­ка, за кіс­ла­ро­дам, за бяз­меж­ным да­ляг­ля­дам. Ра­зам з гу­ся­мі, ме­на­ві­та ты­мі ад Бе­лай Ру­сі. Толь­кі кім уз­ля­це­ла? Ка­зач­ным ле­бе­дзем ці жан­чы­най Іка­рам… А лё­таць не кож­на­му да­дзе­на. А мо­жа ма­ра пра па­лё­ты, кос­мас, пе­ра­лом­ван­не ча­ла­ве­кам за­ко­наў фі­зі­кі не­як ге­не­тыч­нае ў ро­дзе Ар­ты­мо­ві­чаў? Бліз­кія ся­мей­ні­кі па­э­тэ­сы пай­ш­лі шля­хам аст­ра­но­маў і фі­зі­каў. Так зда­рыц­ца ў нас, што не­каль­кі га­доў паз­ней у бе­ла­ру­скай про­зе на Пад­ляш­шы, над Гай­наў­кай пач­не лё­таць Коль­ка Мі­ха­ся Ан­д­ра­сю­ка. Па­э­зія і про­за по­шу­каў праў­ды і на­дзеі. Тыя по­шу­кі Юбі­ляр­ка заў­сё­ды вы­яў­ля­ла на ста­рон­ках «Ні­вы», у сяб­роў­стве з на­шай рэ­дак­цы­яй. На­дзея Ар­ты­мо­віч — ніў­ская ру­жа. І ме­на­ві­та ка­лі яе лі­та­ра­тур­ныя сяб­ры­«бе­ла­веж­цы» — бы тыя сім­ва­ліч­ныя ду­бы, гра­бы, ляш­чы­ны, клё­ны — вы­бі­ва­лі­ся вы­со­ка і рас­піх­ва­лі­ся па­між са­бою, яна вы­рас­ла адзі­но­кай цяр­ні­стай ру­жай на ўзбо­чы­не.

Усе по­шу­кі — гэ­та вып­ра­ба­ван­не шля­хам ван­д­ра­ван­ня, спаз­на­ван­не све­ту і ны­ран­не ў глы­бі­ню са­мо­га ся­бе. Для муж­чын рэ­зер­ва­ва­на сло­ва кан­к­рэт­нае — ван­д­роў­нік. А жан­чы­на, якая здоль­ная да та­кіх подз­ві­гаў, то хто ў та­кім вы­пад­ку? Ван­д­роў­ні­ца? Ба­наль­на і смеш­на — гэ­та ад­на з лю­бі­мых по­ка­зак На­дзеі Ар­ты­мо­віч. Алё ёй са­мой та­кое ван­д­ра­ван­не па лі­та­ра­ту­ры і жыц­ці, спа­лу­ча­нае з лё­тан­нем, пры­ня­се цяр­пен­не. Цяр­пен­не ў ад­каз­нас­ці за лёс сло­ва і пра­сто­ры. Пра­сто­ры до­му, ву­лі­цы, го­ра­да, мо­гі­лак. А за­тым пой­дуць роз­ду­мы над бе­лы­мі пей­за­жа­мі пад ад­п­лы­ва­ю­чым у бяз­меж­насць сі­нім не­бам. Спаз­на­ван­не і ад­к­ры­ван­не чар­го­вых дзвя­рэй з та­ям­ні­ца­мі ча­ла­ве­цтва на­гад­вае та­ем­ныя ван­д­роў­кі Алі­сы з кра­і­ны цу­даў. Ста­ры бу­фет, ша­фа, стол, фа­тэль, за­пы­ле­ныя кніж­кі даз­ва­ля­юць ад­чу­ваць і ві­ра­ваць у ша­лё­ным тан­цы пад жоў­тую му­зы­ку ліс­цяў, што пяш­чот­на ту­ляц­ца да ей­на­га ак­на. Ліс­це, дрэ­вы, шпа­цыр. На­пэў­на ша­лік і чор­ныя ру­ка­віч­кі. Чор­ны ко­лер На­дзеі Ар­ты­мо­віч як чор­ныя сны? Але ж не. Эстэ­тыч­ныя сты­лі­за­цыі На­дзеі Ар­ты­мо­віч гэ­та не толь­кі па­э­зія. Гэ­та ін­стын­к­тыў­ная, да бо­лю жа­но­чая пра­га тан­ца ма­дон­наў. Свет пур­пу­ро­вых ру­жаў, чыр­во­на­га ві­на, на­дзей, раз­ве­я­ных у па­пя­рос­ным ды­ме. І та­ды ня­ма на­ра­кан­ня — ёсць выр­ва­ныя, вык­ры­ча­ныя сло­вы, што кла­дуц­ца ў па­э­тыч­ныя рад­кі ў амаль стэ­рыль­най ці­шы­ні. Сло­вы зной­дзе­ныя так­са­ма ў блу­кан­нях за­вул­ка­мі Бель­ска.

Кож­ны го­рад мае свае гі­ста­рыч­ныя, ма­стац­кія, жыц­цё­выя ін­ды­ві­ду­у­мы — асо­бы сім­ва­лы, тва­ры лё­су жы­ха­роў го­ра­да. Бель­ску на­пэў­на па­шан­ца­ва­ла. Ён мае На­дзею Ар­ты­мо­віч. Яе шпа­цы­ры па сва­ім го­ра­дзе на­гад­ва­юць эле­ган­т­насць і куль­тур­насць мяш­чан­ска­га све­ту пе­ра­ло­му ХІХ і ХХ ста­год­дзяў. А так пры­го­жых рад­коў, ах­вя­ра­ва­ных па­э­тэ­сай род­на­му Бель­ску, не паў­то­рыць ніх­то. Зда­ец­ца, ад­нак, што гэ­та ка­хан­не без уза­ем­нас­ці. Бо чым жа ад­дзяч­вае ён на­шай Юбі­ляр­цы? У ей­ным па­э­тыч­ным го­ра­дзе бліз­кія дзе­ляц­ца дух­мя­ным хле­бам, той сім­ва­ліч­най, хрыс­ці­ян­скай ска­рын­кай, якая яд­нае лю­дзей.

Ска­рын­ка хле­ба над­та ча­ста бы­вае сён­ня пад­лі­тая гор­кі­мі сля­за­мі і зня­ве­ран­нем у ча­ла­ве­цтва. Але мне ве­рыц­ца, што за­раз раз­бу­дзіц­ца бель­скі ста­ры му­зы­ка і зай­г­рае для На­дзеі ў яе дзень на­ра­джэн­ня тыя ме­ло­дыі і пес­ні, ад якіх зат­ра­пе­чуц­ца люд­скія сэр­цы. А яе ру­ка пач­не пра­лі­ваць на па­пе­ру чар­го­выя рад­кі вер­шаў пра за­ча­ра­ва­ны го­рад і наш лёс. І на­ступ­ныя чы­та­чы і па­ка­лен­ні бу­дуць у змо­зе ад­шу­каць для ся­бе ме­на­ві­та са­мы важ­ны верш жыц­ця. Ні­жэй ­пад­пі­са­ны дзя­куе Та­бе за ўсё, На­дзя!

Яў­ген ВА­ПА

Ніва (нр. 07), 2016 г. Тэкст напісаны з нагоды юбілею сямідзесяцігоддзя з дня нараджэння.

Калі блізкі зраніць цябе
Маўчы…
Калі згасне апошні прамень надзеі
ў твам сэрцы
Маўчы…
Калі ўпадзеш у палон буры
Маўчы…
Калі тоне твая лодка
Маўчы…
Калі любіш паэзію
Маўчы, не гавары нікому…