«Ці пайшоў бы Цімур на вайну, калі б не жнівень 2020?»



Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі прадставіў вынікі новага даследавання — спецпраекта «Ці пайшоў бы Цімур на вайну, калі б не жнівень 2020?».

Пра тэму і вынікі даследвання распавяла прадстаўніца Камітэту Алена Загорская:

Мы гэты праект распачалі, каб прыцягнуць увагу да эмацыйнага псіхалагічнага стану людзей, асабліва тых, якія прайшлі праз катаванні, падчас усіх тых падзеяў, якія пачаліся ў жніўні 2020 году пасля выбараў. І таксама парэфлексаваць наконт таго, у якім стане мы зараз усе знаходзімся. Усе гэтыя падзеі падштурхнулі гэтых хлопцаў і дзяўчат да ўдзелу. Але яшчэ рана рабіць высновы, бо ўсе гэтыя падзеі яшчэ не скончыліся.

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі запэўнівае, што вынікі даследвання «Ці пайшоў бы Цімур на вайну, калі б не жнівень 2020?», як і многія іншыя даследаванні і напрацоўкі ўстановы, будуць пакладзены ў аснову выстаўлення абвінавачванняў за злачынствы рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

Даследаванне даступна тут.

Беларускае Радыё Рацыя