Выпушчаны канверт з маркай, прысвечаны Уладзіславу Сыракомлю



Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай “200 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі”. Дызайн канверта і спецштэмпель Святланы Цырулік.

Уладзіслаў Сыракомля (сапраўднае прозвішча Людвік Кандратовіч, 1823-1862 – паэт, драматург, публіцыст. У ліку першых звярнуў увагу на неабходнасць распрацоўкі беларускай літаратурнай мовы.

Адзін з пачынальнікаў айчыннага краязнаўства. У нарысах «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах», «Менск», «Манаграфія ракі Нёман» даў апісанне шэрагу гарадоў і мястэчак Беларусі.

Творчае станаўленне Уладзіслава Сыракомлі адбылося падчас працы ў Нясвіжы. Атмасфера старажытнага горада і знаёмства са зборамі радзівілаўскага архіва спрыялі звароту да асвятлення мінуўшчыны…

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам «Нясвіж» і Белпоштай.

Спецыяльнае памятнае гашэнне канверта і маркі адбылося ў аддзяленні паштовай сувязі № 3 горада Нясвіжа.

Беларускае Радыё Рацыя