Прэзентацыя кніг «Свінні» і «Bloodlands 20/22» у Беластоку
У пятніцу, 6 кастрычніка, у Беластоку прэзентуюць кнігі «Свінні» Аляксандра Чарнухі і «Bloodlands 20/22» Алеся Плоткі.
Дата: 6 кастрычніка. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Беларускі хаб «Новая зямля», Wyszyńskiego 6A, Беласток.
«Свінні» — першы фікшн-твор пра Беларусь-2020, што працягвае традыцыі «Запісак Самсона Самасуя». Гэта калейдаскоп вар’яцкіх выяў, настолькі штодзённых і звыклых, што смех перыядычна змяняецца сумнай усмешкай. Твор стаў арт-тэрапіяй для пражытага за апошнія гады.
Арт-бук «Bloodlands 20/22» з дэкаланіальнай лінзай разглядае Беларусь і Украіну. Гэта дыхтоўны фотаальбом з вершамі, створаны Алесем Плоткам і фатографамі А. Пілецкім і С. Крупажам.
У фокусе аўтараў — «крывавыя землі», Беларусь і Украіна, і іх пакутліва розны шлях дэкаланізацыі.
На прэзентацыі будзе і творчая сустрэча з аўтарамі. Рыхтуйце пытаннечкі!
Так-так, і кнігі можна будзе набыць. Усе сродкі ад набыцця арт-бука ідуць на рэабілітацыйны цэнтр «Ланка», створаны беларусамі ва Украіне для ваяроў-замежнікаў, найперш беларусаў.
Уваход вольны.
Арганізатары