Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі



30 хораў з усёй Еўропы выступяць на сёлетнім міжнародным фестывалі „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”.

chor-w-soborze-Hajnowka

Аглядконкурс выканаўцаў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Грузіі, Расеі ды Францыі пройдзе ўжо ў бліжэйшую сераду. Але ўжо ў панядзелак можна будзе паслухаць пераможцу з мінулага года – хор гайнаўскага сабора Святой Тройцы, кажа арганізатар фестываля айцец Міхал Негярэвіч:

– Гэта вельмі прыемна, бо гэта маё дзіця. Другое – гэта хор хрысціянскай духоўнай акадэміі пад кіраўніцтвам прафесара Уладзіміра Валасюка.

Конкурсныя праслухоўванні 34-га фестывалю „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” пачынаюцца ў сераду а 15-й. Раней, у аўторак майстр-класы для дырыжораў правядзе выкладчык Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Урублеўскі.

Конкурсныя слуханні адбудуцца таксама ў сераду і чацвер у гайнаўскім саборы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота podlaskieit.pl