Кандыдат у дэпутаты ў Сейм Польшчы Роберт Тышкевіч прыйшоў падтрымаць беларусаў на акцыі ў Беластоку (абноўлена)
У Беластоку ля будынка Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь, што месціцца ў скверы Вольнай Беларусі, адбылася акцыя супраць увядзення закона аб абмежаванні права беларусаў за мяжой атрымліваць пашпарты ды афармляць шэраг дакументаў.
На гэтую акцыю, каб падтрымаць беларусаў прыйшоў і кандыдат у дэпутаты ў Сейм Польшчы, кіраўнік працоўнай групы па справах Беларусі Роберт Тышкевіч:
Радны Беларускай Народнай Рэспублікі Яўген Вапа:
– Тое, што антыдзяржаўным, антынацыянальным указам уведзена, павінна раней ці пазней быць адным з пунктаў абвінавачання ў бок ягонага падпісанта і ў бок той сістэмы, якая прыняла антызаконнае, антыдзяржаўнае, антычалавечае заканадаўства. У сувязі з гэтым усе сілы, якія ёсць, беларускія дэмакратычныя, яны не павінны забываць досведу Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Павінны ў гэтай справе выступаць адным голасам, адным стаўленнем, прапануючы адно вырашэнне. У такой справе не можа быць рознагалосся, калі прапануюцца розныя вырашэнні. Гэту справу павінны хутка, ведаючы ўсё, дэлегаваць самых лепшых міжнародных юрыстаў, паасобныя групоўкі, заняць адно становішча і прадстаўляць яго на ўсіх мовах свету ва ўсіх парламентах, ва ўсіх дзяржаўных установах. Трэба казаць пра гэтую праблему. На маю думку, гэта спосаб, каб дайсці з гэтай праблемай не толькі да адной дзяржавы, якая спрыяе беларусам, гэта павінна быць пачута на ўсіх міжнародных узроўнях.
Беларуская дыяспара Беластока заклікае тых беларусаў, якія ўжо сутыкнуліся з праблемай датычнай пашпарта ды іншых дакументаў, падрабязна апісаць яе і перадаваць інфармацыю, якая пасля будзе адпраўленая ў польскі Сейм, для далейшага вырашэння сітуацыі, якая склалася з прыняццем гэтага закона.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
***
Беларуская дыяспара пратэстуе супраць так званага „пашпартнага” ўказу Лукашэнкі. Як вядома, цяпер беларусам стала немагчыма памяняць за мяжой пашпарт альбо прадаць жыллё па даверанасці, зробленай за мяжой. Акцыя прайшла ў Skwer Wolnej Białorusi каля генеральнага консульства Беларусі.
Рэжыму не падабаецца, што беларусы за мяжой адкрыта выказваюць сваё меркаванне, падтрымліваюць рэпрэсаваных і адзін аднаго. Не будучы ў стане дацягнуцца да нас сваімі сінімі пальцамі, дыктатар захоўваецца як дробны хуліган: не можа ўсіх, каго хоча, кінуць за краты, дык хоць жыццё папсуе. Немагчымасць памяняць за мяжой пашпарт, немагчымасць прадаць жыллё па даверанасці зробленай за мяжой, патрабаванне асабістай прысутнасці пры атрыманні апастылю на дакументы, завочным суды – парушэнне правоў грамадзян і ўставаў міжнародных канвенцый, працяг рэпрэсій супраць народа, – казалі прысутныя.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя