Распачаліся работы па выратаванні і даследаванні Супрасльскіх катакомбаў
На ўнікальным гатычным помніку гісторыі і культуры Падляшша і Польшчы – Катакомбах у Супраслі – распачаліся першыя ў сваім родзе археалагічна-кансервацыйныя працы па даследаванні дадзенага аб’екта.
Пра планы даследчыкаў распавёў археолаг, прафесар Універсітэта ў Беластоку Мацей Карчэўскі:
– У выключным месцы не толькі для Супрасля, а для ўсёй Усходняй Польшчы, а калі шырэй, то Рэчы Паспаслітай абодвух народаў – Беларусі і Літвы. Гэта катакомбы – месца пахавання супральскіх мніхаў, але таксама дабрадзеяй клаштару. Выбітных асобаў. Знаходзіцца ў стане руіны, а так не павінна быць. Гэтыя даследванні маюць даць прадставу для апрацавання праграмы забеспечэння катакомб, бо мы не будзем іх разбудоўваць. Трэба як можна хутчэй спыніць працэс разбурання. Гэта месца будзе даступнае для ўсіх зацікаўленых.
Па словах даследчыка, на аб’екце працуе цэлая каманда спецыялістаў, у тым ліку і археолагі, і біёлагі, і хімікі, і гісторыкі. Дзеля гэтага ініцыятары работ – Хрысціянскай тэалагічная акадэмія і кляштар у Супраслі – запрасілі да двухгадовай супрацы Універсітэт у Беластоку, Беластоцкую Палітэхніку і Медыцычны Ўніверсітэт.
Фота аўтара:
Беларускае Радыё Рацыя