Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве АБСЕ па Беларусі



Мерапрыемства “Садзейнічанне прыцягненню да адказнасці ў Беларусі: роля АБСЕ і міжнароднай супольнасці” адбылося ў Варшаве.

У сваім выступленні кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская дала крытычную ацэнку працы структур АБСЕ: “Я павінна адзначыць, што выканаўчыя структуры АБСЕ мала што зрабілі ў пытанні крызісу ў Беларусі… Яны маюць свае мандаты і павінны іх выконваць”.

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка падкрэсліў: “Лукашэнка ўчыніў тры з чатырох найбольш цяжкіх міжнародных злачынстваў: злачынствы супраць чалавечнасці, саўдзел у ваеннай агрэсіі, ваенныя злачынствы (у тым ліку незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей) — з гэтага спісу мы не называем толькі генацыд. За ўчыненыя злачынствы павінна наступіць адказнасць”.

На мерапрыемстве было абвешчана аб стварэнні групы “Сяброў дэмакратычнай Беларусі” з краін-удзельніц АБСЕ, якая зможа спрыяць абароне інтарэсаў беларускага народа на міжнароднай арэне. 

Крыніца: @CabinetBelarus