Пікет салідарнасці з палітвязнямі Беларусі ў Варшаве



У Варшаве на плошчы Пілсудскага перад будынкам, дзе  праходзіла ў гэты дзень чарговая сесія АБСЕ, прайшоў пікет салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

Пікет падрыхтавала партыя «Народная Грамада» пры падтрымцы сяброў суполкі партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Варшаве, кажа сябра партыі БХД Зміцер Лупач:

-Мэтай мерапрыемства было прыцягненне ўвагі сусвтнай грамадскасці, а таксама ўдзельнікаў чарговай Сесіі АБСЕ да беларускай праблемы – праблемы палітвязняў. Бо, на жаль, гэта праблема ў сувязі з вайной ва Украіне адыйшла на другі план. І калі пра беларускае пытанне не нагадваць, то яно вельмі хутка забываецца. А гэта сапраўды трагедыя. Ужо колькі чалавек загінула ў засценках лукашэнкаўскага рэжыму!

Выступаючыя выказалі падтрымку лідарам партый БХД і «Народная Грамада» Паўлу Севярынцу, Мікалаю Статкевічу, а таксама самай мужнай жанчыне Беларусі Паліне Шарэндзе-Панасюк і ўсім астатнім палітвязням, якіх захапіў у палон рэжым.

Слухайце матэрыял у далучаным гукавым файле

Беларускае Радыё Рацыя