КДБ дадаў у „спіс тэрарыстаў” яшчэ трох беларусаў
„Спіс тэрарыстаў”, які вядзе Камітэт дзяржбяспекі, павялічыўся на тры прозвішчы. У спіс уключаны 20-гадовы жыхар Віцебскай вобласці Павел Нявыглас. Яго судзілі за ўдзел у масавых пратэстах. Таксама данібыта „тэрарыстаў” залічылі 30-гадовага жыхара Берасцейскае вобласці Андрэя Цалюка і 29-гадовага жыхара Гомельскае вобласці, палітвязня Дзмітрыя Лагуценку.
Праваабаронцы „Вясны” адзначаюць, што Лагуценку затрымалі ў студзені гэтага году пасля даносу праўладнага правакатара Юрыя Камара. Лагуценка пагаварыў з ім у чат-рулетцы ў інтэрнэце.
Цяпер у пераліку „тэрарыстаў”, які складае КДБ, 1122 прозвішчы, сярод іх 361 беларус. Зняволеным, якія трапілі ў гэты спіс, забаронена атрымліваць грашовыя пераводы ў калонію.
Беларускае Радыё Рацыя