Анонс: 5 кастрычніка „Госць Рацыі” – Аляксандр Пашкевіч



Камітэт Будучыні Сейма Рэспублікі Літва правёў круглы стол пад назвай «Літвінізм»: паходжанне, уплыў і выклікі для адносін паміж беларусамі і літоўцамі». У межах сустрэчы беларускіх і літоўскіх гісторыкаў, палітыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый прагучаў і відэазварот Святланы Ціханоўскай, якая падкрэсліла надуманасць і правакацыйнасць праблемы радыкальнага літвінізму і заклікала да беларуска-літоўскага паразумення ў межах агульнай гісторыі.

Вольга Сямашка пагутарыла з удзельнікам круглага стала, гісторыкам Аляксандрам Пашкевічам пра вынікі паседжання; беларуска-літоўскую будучыню вакол спадчыны Вялікага княства Літоўскага; ды пра тое, ці можна беларусам сябе абазначаць «літвінамі».

Перадачу „Госць Рацыі” з гісторыкам Аляксандрам Пашкевіча, слухайце ў чацвер, 05-га кастрычніка на хвалях „Беларускага Радыё Рацыя”. 

Беларускае Радыё Рацыя