У Оршы на працоўным месцы затрымалі ахоўніка крамы «Білд»



Як піша рэгіянальны тэлеграм-канал, затрыманы – былы супрацоўнік міліцыі.

Паводле праваабаронцаў, на яго склалі адразу некалькі пратаколаў адміністрацыйных правапарушэнняў за падпіскі на т. з. «экстрэмісцкія» каналы. У тэлефоне мужчыны знайшлі 5 падпісак і за кожную з іх склалі асобны пратакол. Пакуль вядома пра арышт на 10 сутак.