Аб’яднанне «Рух» завяршыла кампанію прымеркаваную да Дня Вайсковай славы
Аб’яднанне «Рух» завяршыла месячную дабрачынную кампанію, прымеркаваную да Дня Вайсковай славы. Падзеі рознага фармату адбыліся ў 13-ці краінах у розных кутках свету.
Пра тое, як прайшлі мерапрыемствы, а таксама пра бліжэйшыя планы аб’яднання прадстаўнік «Руху» Міхал Родзька распавёў нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай.
РР: Досыць актыўна і шырока ў вас быў адзначаны верасень, прычым у розных кутках свету. Дзе менавіта, і чаму так?
– У нас так сталася, што ўжо з’явілася шмат філій прадстаўніцтва па ўсім свеце, таму мы вырашылі адзначыць гэта маштабна, каб усе далучаліся да святкавання Дня Беларускай Вайсковай Славы. Нашы акцыі прайшлі ў 13 краінах у 31 горадзе. Гэта зразумела ў Польшчы, у Летуве, у Латвіі. Таксама гэта Аўстрыя, Нямеччына, Аўстрыя, Ангельшчына, Чэхія, Швецыя, Грузія, Чарнагорыя, і г.д. Таксама Канада і Амерыка. Дзесьці гэта былі публічныя імпрэзы, напрыклад у Варшаве. Адсвяткавалі некалькі этапаў: было зроблена і графіці прысвечанае святу, і гістарычная канферэнцыя, размова з гісторыкамі. Гэта быў марш і канцэрт. Таксама публічныя імпрэзы адбыліся ў Лос-Анджэлесе і Летуве. Таксама было зроблена графіці ў Вене, а ў іншых гарадах адбыліся раздачы інфармацыйных улётак і расклейка інфармацыйных плакатаў. Уся прадукцыя, усе матэрыялы былі зробленыя на нацыянальных мовах тых краінаў, дзе адбываліся акцыі, каб менавіта данесці да замежнікаў нашую пазіцыю: што беларусы не агрэсары ў гэтай вайне, што беларусы не за Лукашэнку і не за Пуціна. Паказаць іншы бок беларусаў: яны змагаюцца са зброяй у руках ва Украіне. На ўсіх улётках і плакатах былі QR-коды, і замежнікі маглі перайсці па спасылцы і дапамагчы нашым добраахвотнікам. Таму па ўсім свеце гэтыя акцыі былі дабрачынныя.
Цалкам размова:
«Запрашаем далучацца да нас!», – дадаў Міхал Родзька.
Беларускае Радыё Рацыя