Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры стаў нарвежскі аўтар Юн Фосэ
14 гадоў таму
Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры прысудзілі нарвежскаму пісьменніку Юну Фосэ “за яго наватарскія п’есы і прозу, якія даюць голас невыказнаму”.
Заўтра, 6 кастрычніка, абвесцяць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру.
Прэміі прадугледжваюць грашовую ўзнагароду ў памеры 11 мільёнаў шведскіх крон (1 мільён даляраў ЗША), атрыманых са спадчыны стваральніка прэміі, шведскага вынаходніка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе.
З беларусаў Нобелеўскую прэмію раней атрымалі пісьменніца Святлана Алексіевіч (літаратура) і зняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі (прэмія міру).
Беларускае Радыё Рацыя