Арцём Праскаловіч: Асноўны трэк – спроба прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за злачынствы
Пытанне з Міжнародным ордэрам на арышт Лукашэнкі ніколі не стаяла так востра як зараз. Юрысты Народнага Антыкрызіснага Упраўлення і Пераходнага кабінета з дапамогай партнёраў Польшчы, Літвы і іншых краін прыкладаюць усе намаганні для гэтага.
Гаворыць юрыст НАУ Арцём Праскаловіч:
-Асноўны трэк, які зараз ёсць, гэта спроба прыцягнуць Лукашэнку і яго паплечнікаў да адказнасці за здзяйсненне злачынстваў агрэсіі, а менавіта дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей з тэрыторыі акупаванай Украіны ў Расею і ў Беларусь потым. Акрамя гэтага, прымаюцца і іншыя захады ў межах універсальнай юрысдыкцыі. І тут нам дае пэўную надзею працэс над Юрыем Гараўскім.
Паводле Арцёма Праскаловіча, працэс яшчэ не скончаны. Галоўнае ў тым, што суд прыйшоў да высновы, што адбылося супрацьпраўнае знікненне і забойства людзей і зазначыў злачыннасць рэжыма, які сілавым метадам захапіў уладу ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя