Аляксандр Пашкевіч: Сышліся на надуманасці пагрозы беларускага літвінізму для Літвы
Камітэт Будучыні Сейма Рэспублікі Літва правёў круглы стол пад назвай «Літвінізм»: паходжанне, уплыў і выклікі для адносін паміж беларусамі і літоўцамі». У межах сустрэчы беларускіх і літоўскіх гісторыкаў, палітыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый прагучаў і відэазварот Святланы Ціханоўскай, якая падкрэсліла надуманасць і правакацыйнасць праблемы радыкальнага літвінізму і заклікала да беларуска-літоўскага паразумення ў межах агульнай гісторыі.
Пагутырылі з удзельнікам круглага стала, гісторыкам Аляксандрам Пашкевічам пра вынікі паседжання; беларуска-літоўскую будучыню вакол спадчыны Вялікага княства Літоўскага; ды пра тое, ці можна беларусам сябе абазначаць «літвінамі»:
РР: Раскажыце пра вашыя ўражанні і асноўныя вынікі круглага стала.
Аляксандр Пашкевіч: Асноўныя вынікі круглага стала ў тым, што такой гарачай дыскусіі там не атрымалася. Не было такога, каб былі рэзкія апаненты з двух бакоў, што адныя трымаліся выразна адной думкі, а іншыя – іншай. Гэта звязана з тым, што сустрэліся паміж сабой людзі абазнаныя, прафесіяналы. З другога боку, гэтая праблема літвінізму – не тая праблема, адносна якой варта спрачацца прафесіяналам. Таму што яна заснаваная больш на эмоцыях, на непаразуменнях. І таму гэта можа быць больш грамадская праблема, але ў такіх экспертных, прафесійных асяродках у прынцыпе, і беларусы, і літоўцы разумеюць тое, што гэта надумана. Калі гаварыць пра праблему гістарычнага падзелу, адносна прэтэнзій на спадчыну ВКЛ, то нармальныя навукоўцы разумеюць, што трэба дзяліцца гэтай спадчынай. Таму размова адбылася не на высокіх танах. Проста абмяняліся думкамі.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота з адкрытых крыніц і архіва Аляксандра Пашкевіча