Ціханоўская возьме ўдзел у мерапрыемствах Саміта Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Гранадзе
5-6 кастрычніка Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у мерапрыемствах Саміта Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў іспанскай Гранадзе. Ціханоўская атрымала запрашэнне ад прэм’ер-міністра Іспаніі, якая старшынюе ў Еўрапейскім Звязе.
Сустрэча Еўрапейскай палітычнай супольнасці (European Political Community) – гэта міжнародны саміт, які праходзіць у Гранадзе (Іспанія) трэці раз і збірае лідараў з усяго кантынента.
Запрошаны 47 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а таксама прэзідэнт Еўрапейскай рады, прэзідэнт Еўрапейскай камісіі і старшыня Еўрапейскага парламента. Арганізатар: Урад Іспаніі.
Грунтуючыся на выніках папярэдніх сустрэч Еўрапейскай палітычнай супольнасці, лідары абмяркуюць, як зрабіць Еўропу больш устойлівай, квітнеючай і бяспечнай.
Пасяджэнне Еўрапейскай палітычнай супольнасці адбудзецца напярэдадні нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, якая таксама пройдзе ў Гранадзе.
Беларускае Радыё Рацыя