Новыя праграмы на нашых хвалях



У кастрычніку Беларускае Радыё Рацыя прапануе вам новыя перадачы:

„Беларусь, якую мы ўзялі з сабой” – новы праект Беларускага Радыё Рацыя з Бобам Цыбульскім – гэта: дынамічны 15-хвілінны аўтарскі праект, у якім прадугледжана некалькі рубрык з інсайдамі з беларускай музычнай тусоўкі, а таксама музычны квіз, замешаны на аўтарскіх рымэйках вядомых хітоў. 

Праект стартаваў у эфіры 4 кастрычніка, у сераду, а 11.40, і будзе выходзіць у гэты час штотыдзень (прэм ера), і мець паўтор а 00.30 у ноч на аўторак. 

Жыццё пісанае вершам, у аўтарскай перадачы Андрэя Сцепанюка „Паэтычныя роздумы”. Вершы чытае Міхал Андрасюк. Слухайце па суботах ў 16:05, паўтор у нядзелю роўна ў 23 гадзіны.

Жывы эфір з Кірылам Малахоўскім. Сама час акунуцца ў вечаровы пазітыўны настрой разам з першай незалежнай беларускай радыёстанцыяй! На хвалі Беларускага Радыё Рацыя вярнуўся вечаровы жывы эфір! Прапануем вам адпачыць пасля плённага працоўнага дня разам з Кірылам Малахоўскім.

Цягам трох гадзін у эфіры: размовы з цікавымі (і часам нечаканымі) асобамі, гучныя падзеі з далёкага свету і блізкай ваколіцы. І, зразумела, якасная і прыемная музыка. Слухайце кожны будні дзень з 20-й па 23-й гадзіну (у Польшчы на гадзіну раней) на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Кнігі з праваабарончай выдавецкай серыі «Беларуская турэмная літаратура» будуць гучаць на нашых хвалях кожны будні дзень а 12.20 гадзіне (прэм’ера) і паўтор той сама дзень у 21.20 і на наступны дзень у 9.20 польскага часу (па беларускім часе – на гадзіну пазней). Першы твор, якія можна слухаць ужо цяпер, – «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча ў чытанні Стася Дадэркі. Менавіта гэты твор і распачаў выдавецкую серыю, з ёй палітвязень стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Францішка Аляхновіча.

Прыемнага і асэнсаванага слухання!

Беларускае Радыё Рацыя