Фізічны стан палітвязня Васіля Бераснева ў калоніі пагаршаецца



Здароўе Васіля Бераснева ў калоніі пагаршаецца. Палітвязня змясцілі ў бальніцу.

Пра гэта распавядае аршанскі праваабаронца Ігар Казмерчак:

-Яшчэ да калоніі ў яго была выдалена адна нырка з-за анкалогіі. Ён апошнія гады перад пасадкай быў ужо з адной ныркай, так само па сабе дастаткова складана жыць. А тут яму прысуджаюць вялікі тэрмін практычна на роўным месцы. Яшчэ ў СІЗА калі ён  сядзеў, у яго пачаліся праблемы з ныркай, пачаліся болі ў баку. Іх неяк змаглі зняць. А вось цяпер у яго ізноў аднавіліся гэтыя болі.

У калоніі Васіля Бераснева абследавалі, і ёсць падазрэнне, што ў яго праблемы з адзінай ныркай, магчыма, што патрэбная перасадка.  Васілю Берасневу амаль 73 гады. Былы лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП, выканаўца абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП. Суддзя Анастасія Папко прызначыла яму 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя