У Вроцлаве прэзентавалі кнігу “Камера #18”
У кнізе сабраныя гісторыі жанчын, якія апынуліся за кратамі ў 2020-м годзе. Амаль тыдзень яны правялі без ежы, вады, лекаў, адзення, сродкаў гігіены і… паветра. Усяго ў 11-метровай камеры знаходзілася 36-ць чалавек, гісторыі 11-ці з іх цяпер адлюстраваныя ў выданні.
“У кнізе – не дакументальны расповед, але мастацкі. І тым не менш тыя падзеі па-ранейшаму на мяне ўплываюць”, – распавядае адна з гераінь “Камеры #18” Настасся.
-Мяне гэта трыгерыць, у сэнсе, што я пачынаю плакаць, я вельмі ўзрушлівая. Таму што гэта баліць, зразумела, і да гэтай пары. Гэта траўма вялікая, якая дагэтуль, мне падаецца, што не занадта прапрацаваная. Таму што я да гэтай пары яшчэ застаюся ў стане 2020 году. У стане незавершанасці гэтых падзей усіх.
Цяпер кніга маецца на польскай, англійскай і рускай мовах, вядзецца пераклад на беларускую.
Прэзентацыя “Камеры #18” адбылася ў рамках Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя