Аб’яднанне “ByProsvet” далучылася да Фестывалю Беларускай Незалежнай Культуры ў Вроцлаве
Аб’яднанне “ByProsvet”, якое падтрымлівае беларускі самвыдат, далучылася да Фестывалю Беларускай Незалежнай Культуры ў Вроцлаве.
Менавіта яны прэзентавалі кнігу пра палітвязынак “Камера#18”. Акрамя таго, на імпрэзе можна было набыць і прадукцыю іншых праектаў арганізацыі: тэматычную вопратку, шоперы, налепкі, календары, газеты, нататнікі. “Далучыцца да фэсту нам было важна па некалькіх нагодах”, – распавёў сябра “ByProsvet”.
-Можна пачаць з таго, што фундацыя “ByProsvet” зарэгістравана непасрэдна у Вроцлаве. Вялікая частка сябраў фундацыі знаходзяцца зараз у Вроцлаве. Мы маем вельмі шмат кантактаў з вроцлаўскай суполкай, з вроцлаўскімі беларускімі актывістамі. Таму пытанне пра тое, прымаць удзел ці не прымаць, наогул не ставілася.
“Да таго ж Фестываль у Вроцлаве – файная нагода чарговы раз распавесці палякам пра тое, што насамрэч адбываецца ў Беларусі”, – дадаў прадстаўнік “ByProsvet”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя