У Беластоку адбыўся паэтычны слэм



Пра тое, што ў паэзіі няма абмежаванняў, сведчыць паэтычны слэм, які адбыўся ў Беластоку 5-га кастрычніка.

Вядучы мерапрыемства, паэт Элігіюш Бучынскі, распавёў, што ад удзельнікаў патрабуецца толькі творчая свабода і жаданне падзяліцца ўласнымі творамі:

Упершыню паэтычны слэм у Беластоку прайшоў у мінулым годзе. Сёлета на сцэне тэатральнага кафэ «Lalki» выступілі аматары, а таксама маладыя і прафесійныя паэты, каб пазнаёміць наведвальнікаў з сучаснымі формамі паэзіі.

Беларускае Радыё Рацыя