Беларусы Беластока правядуць акцыю супраць “пашпартнага” указу Лукашэнкі
14 гадоў таму
Немагчымасць памяняць за мяжой пашпарт, немагчымасць прадаць жыллё па даверанасці зробленай за мяжой, патрабаванне асабістай прысутнасці пры атрыманні апастылю на дакументы, завочныя суды – гэта парушэнне правоў грамадзян і ўставаў міжнародных канвенцый, працяг рэпрэсій супраць народа, – пішуць арганізатары акцыі.
Мерапрыемства пройдзе ў нядзелю, 8 кастрычніка, а 15-ай гадзіне каля Консульства Беларусі ў Беластоку, па адрасе Сквер Вольнай Беларусі, 1.
Беларускае Радыё Рацыя