Гарадзенскі рок-гурт Dzieciuki выступіць у Беластоку



Вядомы гарадзенскі панк-фолк-рок гурт Dzieciuki зайграе ў Беластоку пасля 4-гадовага перапынку. Канцэрт пройдзе ў межах міні-туру з польскім гуртом De Łindows з Катавіц. І адбудзецца ў клубе 6-Ścian.

Запрашае адзін з салістаў гарадзенскага гурта – Уладзіслаў Бернат:

-У суботу мы запрашаем на канцэрт у Беластоку у паб 6-Ścian. Мы будзем з гуртом De Łindows граць вялікі канцэрт. Будзе горача, будзе моцна. Прыходзьце ўсе! Квіткі ў бары 6-Ścian і некаторых іншых.

Гурт Dzieciuki заснаваны ў Гародні ў 2012 годзе. Аснова кампазіцый якога складаюць матывы на тэму беларускай гісторыі.

Нагадаем, што канцэрт адбудзецца ў беластоцкім клубе 6-Ścian, па вуліцы Варшаўскай, 34. Пачатак а 19-й гадзіне.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя