Расейскі гурт NOGU SVELO, які выступіў супраць вайны ва Украіне, зайграе ў Польшчы
Канцэрты расейскага гурта NOGU SVELO, які выступіў супраць вайны ва Украіне, адбудуцца ў трох гарадах Польшчы: Вроцлаве, Гданьску і Варшаве. Да гэтага гурт ніколі не выступаў у Польшчы.
„Мы вельмі чакаем гэтых канцэртаў і спадзяемся, што яны стануць незабыўнымі і для нас, і для вас!”, – зазначыў Максім Пакроўскі. Для Максіма Пакроўскага і яго каманды выдаўся няпросты год, але музыканты не здаліся, наадварот — назапасілі сіл і творчага запалу, якім падзеляцца са слухачамі ў еўрапейскім туры.
16 сакавіка гурт NOGU SVELO выпусціла антываенны сінгл „Нам не нужна война!”. “Гэтай песняй мы просім прабачэння ва ўкраінскага народа за ўсё, што робяць на яго зямлі тыя, каго альбо падманам адправілі забіваць, альбо тыя, чые мазгі адурманеныя прапагандай. За ўсіх астатніх прасіць не станем, няхай яны самі разбіраюцца, як будуць глядзець у вочы сваім дзецям. Спадзяемся, што з намі салідарныя ўсе тыя прагрэсіўна думаючыя расейцы, якія па тых ці іншых прычынах не могуць падаць свой голас”, – кажа Максім Пакроўскі.
Канцэрты адбудуцца:
08.11 Вроцлаў
09.11 Гданьск
11.11 Варшава
Білеты па спасылцы ў профілі: https://tix.nogusvelo.com/ru/
Беларускае Радыё Рацыя