У Беластоку распачаў сваю дзейнасць BIALYSTOK MUSIC CLUB



У Беластоку вялікім гала-канцэртам распачаў сваю дзейнасць беларускі BIALYSTOK MUSIC CLUB. На сцэну бара Beer4U, у вечар адкрыцця музычнага клуба, выходзілі беларускія музыкі, якія воляю лёса апынуліся ў Беластоку. А гэта – гурт Kurwadziki, а таксама Bizon, Вожык, Кацярына Ваданосава і Dzyadzen’ka.

Пра ідэю стварэння клуба гаворыць адзін з выступоўцаў – Антон Сіроцін.

– Так атрымалася, што калі мы прыехалі сюды ў Беласток, тут музычная тусоўка была вельмі разрозненая. Пачалі граць і збірацца так, каб усім было зручна. Мы вырашылі зрабіць такі музычны клуб. Спачатку гэта было як ідэя: проста прыходзілі людзі, якія цікавацца музыкай. Гэтым летам з’явілася ідэя, што гэта трэба перанесці ў нейкі новы фармат, бо ўжо скалаціўся пэўны касяк музыкаў.

Музычныя вечарыны, імпрэзы, сустрэчы з музыкамі будуць адбывацца ў Беластоку па вечарах шточацвер у бары Beer4U, што месціцца па вуліцы Легіяновай 14.

І ўжо ў наступны чацвер у госці завітае вядомы беларускі рок-музыка Аляксандр Памідораў.

Слухайце матэрыял у далучаным файле

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя