Сенсацыйная знаходка навукоўцаў у Падляшскай царкве



Ilustracja: Michał Archanioł na drzwiach diakońskich, fragment, 2.-3. ćw. XVII w., fot. Piotr Jamski

Здавалася, што сучасныя вопісы помнікаў ужо не маюць магчымасці знайсці на месцах манументальныя аб’екты, якім некалькі сотняў гадоў, — творы, публікацыя якіх можа змяніць нашыя ўяўленні пра мастацтва старажытнасці на тых ці іншых тэрыторыях. Аднак такое адкрыццё адбылося ў Падляшскім ваяводстве. Супрацоўнікі Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук (dr hab. prof. IS PAN Збігнеў Міхальчык, Пётр Ямскі і Ян Навіцкі з каманды Каталога помнікаў мастацтва Польшчы) знайшлі вялікія фрагменты іканастаса XVII ст. на гарышчы адной з цэркваў. Пра гэта паведамляецца на фэйсбуку.

Амаль усе аб’екты гэтага тыпу XVII—XVIII стагоддзяў пасля падзелаў Рэчы Паспалітай былі разбураны ў XIX стагоддзі або знішчаны ў мінулым стагоддзі. Таму гэты знойдзены іканастас ёсць сама старэйшым на Падляшшы і няма яму аналагаў таксама на землях былога Вялікага Княства Літоўскага ў межах сённяшніх Літы і Беларусі. Сумяшчэнне знойдзеных фрагментаў з архіўнымі матэрыяламі дазволіла рэканструяваць практычна ўвесь твор. Як мог выглядаць іканастас у парафіяльнай царкве ў гэтай частцы Рэчы Паспалітай падчас шведскага патопу, даведаемся бліжэйшымі днямі.

Адкрыццё будзе прадстаўлена Збігневам Міхальчыкам, Пятром Ямскім і Янам Навіцкім у бліжэйшую СЕРАДУ, 11 КАСТРЫЧНІКА 2023 г. у 14.00. Месцам прэзентацыі будзе Aula Magna Медыцынскага ўніверсітэта ў Беластоку (палац Браніцкіх).

У гэты ж дзень выйдзе ў свет BIULETYN HISTORII SZTUKI № 3/2023 з манаграфічным артыкулам, прысвечаным знаходцы. BHS можна будзе набыць цягам сустрэчы.

Беларускае Радыё Рацыя