Радаслаў Сікорскі: Маю найвышэйшую павагу да беларускага народу, які змагаецца за волю!
Ля беластоцкай Ратушы адбылася прэс-канферэнцыя дэпутата Еўрапейскага парламента ад Грамадзянскай платформы, спецыяліста ў абароннай сферы і Старшыні дэлегацыі па сувязях з ЗША Радаслава Сікорскага.
Асобна Радаслаў Сікорскі закрануў пытанне адносінаў на Беларусі:
– Лукашэнка цяпер гэта толькі марыянетка Пуціна. Наша Еўрапейская палітыка зрабіла так, што не было палітвязняў, і нават былі перспектывы малага памежнага руху з Беларуссю. Мусім памятаць таксама, што Лукашэнка гэта агрэсар. Рэгулярна спатыкаюся са спадарыняй Ціханоўскай. Маю найвышэйшую павагу для беларусаў, якія змагаюцца за вольнасць. Спадзяюся, што калі Украіна выйграе вайну, то гэта спавадуе землятрус палітычнай глебы не толькі ў Маскве, але і ў Менску. І што яшчэ ў гэтай дэкадзе Вольнай Беларусь таксама можа стаць кандыдатам у Еўразвяз. Жыве Беларусь!
На думку Радаслава Сікорскага, бар‘ер паміж Беларуссю і Польшчай для вырашэння міграцыйнага крызісу не эфектыўны і шкодзіць гаспадарчаму развіццю рэгіёна. Адпаведна Еўрадэпутат лічыць, што да вырашэння міграцыйнага крызісу на польскай мяжы павінен падключыцца ЕЗ.
Фота аўтара:
Беларускае Радыё Рацыя