Батумі: штодня стаім за Украіну
14 гадоў таму
У грузінскім Батумі з першага дня вайны 2022 году на плошчы Еўропы адбываецца акцыя ў падтрымку Украіны.
Побач з украінцамі стаяць беларусы, якія вымушаныя былі пакінуць Радзіму з-за крымінальнага пераследу. На акцыі адбываецца збор сродкаў у падтрымку ЗСУ, і туды данацяць не толькі беларусы і ўкраінцы, а таксама замежныя турысты, што наведваюць курортны Батумі.
На акцыі гучаць украінскія песьні і беларуская „Пагоня”, а таксама гімн Грузіі.
Беларускае Радыё Рацыя, Батумі