На станцыі «Шабаны» адбылася ўцечка пераксіду вадароду



На чыгуначнай станцыі „Шабаны” ў Менску адбылася ўцечка пераксіду вадароду, паведамляе прэс-служба МНС. Цеча раствора пераксіду вадароду з кантэйнера была знойдзена дзяжурным персаналам пры фармаванні саставу цягніка каля 10:30. У кантэйнеры знаходзіліся 20 пластыкавых кубічных ёмістасцяў з рэчывам.

Работнікі МНС асаджвалі пары, ізалявалі небяспечную зону. Праводзіліся работы па адпампоўванні, развядзенні і ўтылізацыі пераксіду вадароду.

Інцыдэнт ліквідаваны. Прычына высвятляецца. На шчасце, пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася.

Раствор пераксіду вадароду (перакіс вадароду 60%) – бясколерная вадкасць, здольная запальваць гаручыя рэчывы. Небяспечная пры ўдыханні, трапленні ўнутр. Здольная ўзрывацца пры награванні, забруджванні, злучэнні з нафтапрадуктамі.

reform.by

Фота: minsk.mchs.gov.by