«Нараўчанскія пераборы – забытая краса» – Выстава тканінаў у Нараўцы



«Нараўчанскія пераборы – забытая краса» – такі назоў мае выстава тканінаў народнай майстрыхі па ткацтву Ірэны Ігнацюк са Старога Ляўкова, якая адкрылася ў галерэі імя Тамары Солоневіч у Нараўцы.

На выставе можам пабачыць сем тканінаў, па мясцоваму званых «дыванамі», вытканых на аснове захаваных узораў з нараўчанскай гміны ў рамках стыпендыі Міністэрства Культуры Нацыянальнай Спадчыны. Кажа Ірэна Ігнацюк.

– Я так сабе падумала, што добра было бы пакуль яшчэ не забылася як ткаць, выткаць старыя ўзоры, якія калісьці хтось ткаў. Мая бабуля, суседка. І выбрала некалькі такіх узораў з нашай нараўчанскай гміны. Гэта ўзоры з розных вёсак. І я паспрабавала іх выткаць. Я раней узоры гэтыя перанесла на паперу, а затым на кросня.


Выставу «Нараўчанскія пераборы – забытая краса» у верасні можна было паглядзець у Беластоку. У Галерэі імя Тамары Солоневіч. Выстава будзе працаваць да канца лістапада.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя