У Вроцлаве прэзентавалі праект, прысвечаны спорту
Праект, прысвечаны спорту, прэзентавалі на Фестывалі Беларускай Незалежнай Культуры.
«Нашая ініцыятыва – файны спосаб зняць стрэс», – перакананы суарганізатар праекту, спартсмен Сцяпан Папоў, які ў 2020-ым годзе выступіў супраць дыктатарскага рэжыму ў Беларусі.
– Тут на месцы прэзентую праект «спартыўны Вроцлаў», які зроблены для звычайных беларусаў, каб яны атрымалі такія пачуцці, якія атрымлівае прафесійны спартовец у падрыхтоўцы і на самім спаборніцтвы. Таксама гэта камюніці дазваляе ўсім беларусам якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну не адчуваць сябе кінутымі, і трохі зняць стрэс праз спорт. Кожны мае стрэс і праблемы. Таму кожную нядзелю мы можам прыехаць і пагуляць у валейбол, бадмінтон. У перспектыве будуць такія гульні як баскетбол і гандбол.
Прэзентацыя праекту адбылася на пляцоўцы Przejście Dialogu пад лозунгам Фестывалю «Разам – лепей».
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя