Pradmova ў Варшаве



З 6 па 9 кастрычніка ў Музеі Вольнай Беларусі Варшавы праходзіць фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova.

Першы дзень пачаўся з сустрэчы з беларускамі папулярнымі пісьменнікамі, кажа Марына Казлоўская, куратарка Pradmovy:

 Вельмі багатая сёлета чатырохдзённая праграма, якая ўключае прэзентацыі і канцэрты, і два паказы спектакляў. Цягам чатырох дзён мы будзем абмяркоўваць наша бачанне той сітуацыі, у якой беларуская культура на сённяшні момант апынулася і тых стратэгій, якія дапамогуць нам знайсці нашу будучыню.

Паводле літаратара Уладзіміра Някляева,  мэта сённяшняй Pradmovy, як і іншых ініцыятыў, заявіць пра існаванне незалежнай, дэмакратычнай, еўрапейскай думкі, якая павінна стаць асновай яднання нацыі і адраджэння беларусаў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя