Андрэй Палуда: Смяротнае пакаранне – гэта спадчына Савецкага саюза



У міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання, 7 кастрычніка, у хабе «Новая зямля» выступіў праваабаронца Андрэй Палуда.

Падчас сустрэчы, якая прайшла ў фармаце дыялогу, удзельнікі абмеркавалі сітуацыю са смяротным пакараннем, якая склалася ў Беларусі. Мерапрыемства праходзіла ў Беластоку ўпершыню.

 – Мы бачым, што стан з правамі чалавека вельмі моцна пагаршаецца. Мы бачым колькі ў нас палітзняволеных, нягледзячы на тых, хто ўжо выходзіць. А гэта колькасць не змяняецца. А калі мы кажам пра палітычна рэпрэсаваных, не толькі людзей, якія па статусу з’яўляюцца палітзняволенымі, то лічбы там проста страшэнныя. Смяротнае пакаранне, якое ёсць у нашай краіне, гэта спадчына Савецкага саюза.

Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя зборніка абраных вершаў паэтаў, якія былі расстраляныя ў ноч з 29-га на 30 кастрычніка 1937 года.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя