БАТЭ пазбавіўся шанцаў на чэмпіёнства
БАТЭ прайграў «Іслачы» 1:2 у 24-м туры чэмпіянату Беларусі. Гэтая параза пазбавіла барысаўскі клуб матэматычных шанцаў на чэмпіёнства. Чэмпіёнамі ўсё яшчэ могуць стаць мінскае «Дынама», «Нёман», «Тарпеда-БелАЗ» і «Гомель». Берасцейскае „Дынама” разграміла футбалістаў „Гомеля” ў заключным паядынку 24-га тура чэмпіянату і забіла чатыры мячы ўпершыню з кастрычніка 2022-га года. Гуляючы на выездзе з адным з прэтэндэнтаў на месца ў прызавой тройцы, берасцейцы ўжо ў першым тайме забілі тры мячы: галявы дубль аформіў Міхаіл Гардзяйчук, адзін раз вызначыўся Мікіта Бурак. Пасля перапынку Аляксандр Ануфрыеў адыграў адзін мяч, але потым Сяргей Кісляк усталяваў канчатковы лік – 4:1. Таксама футбалісты жодзінскага „Тарпеда-БелАЗа” пасля трох нічыіх запар адолелі на выездзе наваполацкі „Нафтан” – 1:0. Пераможны гол на 16-й хвіліне сустрэчы забіў Валерый Гарбачык. Менскае «Дынама» гарантавала сабе медалі чэмпіянату Беларусі. Перамога «Энергетыка-БДУ» 4:1 разам з паразай БАТЭ ад «Іслачы» 1:2 і асечкай «Славіі» ў Слуцку 0:1 дазволілі камандзе Вадзіма Скрыпчанкі быць недасягальнай для барысаўчан, мазырчукоў, а таксама «Гомеля».
Футбалісты Беларусі занялі другое месца на юнацкім турніры ў Менску
Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-15) занялі другое месца на турніры развіцця УЕФА ў Менску. У вырашальным паядынку за першае месца беларусы прайгралі аднагодкам з Расеі з лікам 2:5. У складзе беларускай каманды вызначыліся Анатоль Яставкін і Іван Васільеў (з пенальці).
Артэта ўпершыню перамог каманду Гвардыёлу як трэнер у АПЛ
Галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта святкаваў першую перамогу над камандай Пепа Гвардыёлы ў чэмпіянаце Англіі. «Кананіры» перамаглі «Манчэстэр Сіці» 1:0 у 8-м туры АПЛ. Адзіны гол забіў Габрыэл Марцінэлі. «Арсенал» набраў 20 ачкоў і займае другое месца ў АПЛ. Столькі ў «Тотэнхэма», у якога лепшая розніца галоў. «Ман Сіці» на трэцяй пазіцыі – 18 ачкоў. Да гэтага Артэта і Гвардыёла 7 разоў сустракаліся ў АПЛ. Ва ўсіх выпадках перамагаў «Ман Сіці». Раней Артэта быў асістэнтам Гвардыёлы ў «Манчэстэр Сіці». «Манчэстэр Юнайтэд» перамог «Брэнтфард» у матчы восьмага тура АПЛ – 2:1. Каманда Эрыка тэн Хага перамагла дзякуючы галам Скота Мактомінея на 3-й і 7-й даданай хвілінах матчу. Упершыню ў гісторыі Прэм’ер-лігі «Юнайтэд» прайгравалі на 90-й хвіліне матча, але ў выніку перамаглі. «Баварыя» разграміла «Фрайбург» у 7-ым тур чэмпіянату Германіі 3:0, Кінгслі Каман адзначыўся дублем.
Шаранговіч і Салаўёў пазбеглі адсеву ў «Калгары»
«Калгары» скарацілі склад у трэніровачным лагеры да 27 гульцоў. Беларускія хакеісты Ягор Шаранговіч і Ілля Салаўёў пад адсеў не трапілі. Стартавы матч чэмпіянату НХЛ «Калгары» правядзе 11 кастрычніка супраць «Вініпега». Склад з 23 гульцоў, якія пачнуць сезон, стане вядомы сёння.
Баскетбалісты „Менска” саступілі „Енісею” ў Адзінай лізе ВТБ
Баскетбалісты „Менска” пацярпелі другую паразу ў новым сезоне Адзінай лігі ВТБ. У паядынку другога тура падначаленыя Расціслава Вергуна ў Краснаярску гулялі на роўных з „Енісеем”, але ўсё ж уступілі з розніцай у дзевяць ачкоў – 64:73. Самым выніковым у складзе гасцей стаў Джарэд Агунгбемі-Джэксан, які набраў 19 ачкоў, беларускі легіянер сібірскай каманды Яўген Бялянкоў зарабіў 6 балаў.
Беларускія самбісты заваявалі 11 узнагарод маладзёжнага першынства свету
У сталіцы Кыргызстана Бішкеку завяршылася маладзёжнае першынство свету па самба, удзел у якім пад нейтральным сцягам бралі 30 беларускіх атлетаў. У трэці і заключны дзень спаборніцтваў былі разыграны 12 камплектаў медалёў, скарбонка беларускай каманды павялічылася на чатыры ўзнагароды. Срэбра ў вагавай катэгорыі да 88 кг у юнакоў (U-18) заваяваў Уладзімір Батракоў, бронзавымі прызёрамі турніру сталі Дар’я Кавальская (да 80 кг), Іван Ярмуш (да 71 кг, юніёры) і Глеб Шчарбацэвіч (баявое самба да 79 кг). Такім чынам, агульны вынік беларускай дэлегацыі на маладзёжным першынстве свету ў Бішкеку склаў 11 медалёў. Адзінае золата ў вазе да 79 кг у юніёраў прынёс Уладзіслаў Норка.
Ферстапен стаў трохразовым чэмпіёнам Формулы-1
Пілот «Рэд Бул» Макс Ферстапен датэрмінова заваяваў чэмпіёнства па выніках сезона-2023 «Формулы-1». Серхіа Перэс сышоў у спрынце на Гран-пры Катара і страціў матэматычныя шанцы абагнаць партнёра. Ферстапен выйграў трэці тытул пасля поспехаў у 2021 і 2022 гадах.
Беларускае Радыё Рацыя