У Беластоку адкрыўся новы сезон беларускіх народных танцаў



У беларускім хабе „Новая Зямля” аднавілася штотыднёвыя танцавальныя вечарыны, дзе вучаць танцаваць традыцыйныя беларускія танцы.

Гаворыць арганізатар і музыка, дудар спадар Міхаіл:

– Запрашаем усіх жадаючых: беларусаў, украінцаў, палякаў. Мы ўсім радыя, усіх навучым. Вывучаем традыцыйныя танцы, яны не вельмі складаныя, я лічу. Канешне трэба мець трохі энергіі, але гэта не складана. Мы ўсё паказваем, тлумачым, як яно было, як трэба танчыць.

Плануецца, што вечарыны будуць ладзіцца штотыдзень па нядзелях а 17:30. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя