У Беластоку прайшоў клавесінавы канцэрт з нагоды 700-годдзя Вільні
У нядзелю ў беластоцкай Ратушы адбыўся канцэрт пад назвай Chiara e lucente stella (Зорка яркая і ззяючая), прысвечаны музыцы Рэчы Паспалітай і святкаванню 700-годдзя заснавання Вільні.
Кажа арганізатар фестывалю і прэзідэнт фундацыі Pro Anima Марыюш Перкоўскі:
– Будзе датычычыць езуіцкага рэпертуару, які быў папулярны ў Вільні, як і Браўнзбергу, звязаным з Езуітамі, якія стваралі Віленскую акадэмію напрыканцы 16-га стагоддзя, а таксама музычную культуру нашага рэгіёна. Крыніца – гэта „табулатура Сапегаў”.
У гэты вечар на клавесіне грала даследчыца і музыка з Літвы Аліна Ратару. Выкананыя кампазіцыі паходзяць з рукапісу, які вядомы як „табулатура Сапегаў” і прадстаўляе тыповую музыку эпохі барока.
Беларускае Радыё Рацыя