У Батумі пачне дзейнічаць нядзельная школка для беларускіх дзетак



Дзеткі беларусаў, што жывуць у грузінскім Батумі, атрымаюць магчымасць вучыцца ў нядзельнай школцы па-беларуску. Навучанне будзе весціся ў прасторы „аКсяродак”.

Пра школку распавядае заснавальніца прасторы „аКсяродак” Аксана Акуневіч:

– На жаль для многіх нашых дзяцей беларуская мова з’яўляецца замежнай. Для таго, каб падцягнуць іх і таксама падтрымаць беларускую ідэнтычнасць, была створана сетка нядзельных школак. Спачатку гэта бы польскі праект, магчыма вы чулі, анлайн-школка, якая адкрылася ў Варшаве. Сёлета адкрылася ў іншых гарадах і вось пашырылася.

Па яе словах, заняткі ў школцы будуць мець свае асаблівасці:

– Гэта будуць заняткі па чатыры гадзіны на дзень. Заяўкі, якія запоўнілі, гэта прыкладна да трынаццаці год. Я аб’ядноўвала па ўзросту, гэта будзе не школьная праграма, а іншыя падыходы. Напрыклад, праз напісанне кніг, калі дзеці будуць з нуля ствараць кнігу. Такім чынам самі будуць працаваць рэдактарамі і карэктарамі, выпраўляць моўныя памылкі вучыць мову.

Заняткі ў нядзельнай школцы пачнуцца 14 кастрычніка. Каб патрапіць на заняткі трэба прайсці адмысловую рэгістрацыю https://forms.gle/Lq8gEeANSoGnq5iH8.

Беларускае Радыё Рацыя