Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця паведаміла кароткі спіс намінантаў



Арганізатары Прэміі Ежы Гедройця выклалі кароткі спіс намінантаў.

Алег Дашкевіч з кнігай «З вышыні птушынага палёту» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)
Сяргей Лескець з кнігай «Шэпт» (Мінск: выдавецкая ініцыятыва «Вільма» супольна з Р. Цымбераў, 2022)
Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2022)
Сцяпан Стурэйка з кнігай «Пасажыры карабля Тэсэя» (Мінск: Янушкевіч, 2022)
Іна Снарская з кнігай «Зачараваны скарб» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)
Макс Шчур з кнігай «Там, дзе нас няма» (Логвінаў, 2022)

Журы прэміі ў 2023: Андрэй Хадановіч, Катажына Дрозд-Урбаньска, Ціхан Чарнякевіч, Ева Вежнавец, Сяргей Кавалёў.

Прэмія Ежы Гедройця ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу мастацкай ці дакументальнай прозы, выдадзеную ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.